Жанчыны пад бел-чырвона-белымі парасонамі зноў прайшліся па вуліцах Мінска (ФОТА)
Традыцыйнае шэсце жанчын з нацыянальнай сімволікай у Мінску было адметным, яго ўдзельніцы былі ў чорным адзенні.
Як заявілі
самі ўдзельніцы, «адзенне чорнага колеру — жалоба па загінулых ад рук
злачыннага рэжыму, які тэрарызуе ўласны народ. Чырвоныя маскі на твары —
маўклівае выяўленне любові, пакут і болю.
А бел-чырвона-белыя парасоны ўвасабляюць надзею і веру ў тое, што цёмныя часы — не назаўжды і нашы нацыянальныя колеры будуць паўсюль, імёны герояў увекавечаныя, палітвязні выйдуць на волю, страх сыдзе, а злачынцы будуць пакараныя», — піша «Свабода».