Захацелі — і пабудавалі. У Мінску адкрылі першы вела-гараж, створаны студэнтамі
У канцы мінулага тыдня на сталічнай вуліцы Капіевіча адкрылі велагараж, пабудаваны сіламі студэнтаў БНТУ. На мерапрыемстве прысутнічала два прарэктара, якія абяцалі ўсяляк спрыяць развіццю ініцыятывы, прадстаўнікі Мінскага веласіпеднага таварыства і жыхары мікрараёна «Магістр».
Актывісты факультэта энергетычнага будаўніцтва захацелі пабудаваць велапаркоўкі (гараж) каля свайго інтэрната яшчэ тры гады таму, але трохі ўвязьлі ў узгадненнях і дазволах.
Яўген Рудскі, ідэйных натхняльнік праекта, ад мэты вырашыў не адступаць. У любыя кабінеты значна прадуктыўней заходзіць з больш звыклым для кіраўнікоў тварам: юрыдычным. У верасні 2017 года з’явілася маладзёжнае грамадскае аб’яднанне велааматараў «Салянка».
Яўген шукаў аптымальны праект велагаража. З чатырох варыянтаў быў абраны цыліндрычны, як той, што займае найменшую плошчу. Эскіз намалявала студэнтка архітэктурнага факультэта Вольга Сцержнева. Разліковая ўмяшчальнасць — 40 ровараў. А вось праект прыйшлося замовіць у прыватнага прадпрыемства. Цану ламіць не сталі, уклаліся ў 500 рублёў, у 4 разы танней дзяржаўных кантор.
Аднак наяўнасць праекта і афіцыйнай арганізацыі не зняла асноўнай праблемы. Хто будзе адказваць за захаванасць ровараў і эксплуатацыю гаража?
«Няма вопыту захоўвання і эксплуатацыі, таму не было і да мяне даверу», — успамінае Яўген.
У выніку велогараж ўдалося ўзгадніць з гарадскімі ўладамі і ўсталяваць недалёка ад інтэрнатаў, у квартале «Магістр». Будавалі аб’ект сваімі рукамі. Частка сродкаў забяспечылі Мінскае веласіпеднае таварыства і крама «Велагалерея». Астатняе студэнты збіралі самі. Яўгену, напрыклад, прыйшлося папрацаваць афіцыянтам. Гараж пабудаваны недалёка ад інтэрнатаў, што дазволіць ставіць ровары студэнтам.
Усё змянілася пасля размяшчэння матэрыялу аб праблеме на tut.by. У дадзены момант рэктарат гатовы супрацоўнічаць з «салянкай».
«Кажуць, давай што-небудзь зробім разам, і падобнае», — усміхаецца Яўген. Ужо прызначана сустрэча актывістаў, на якой больш канкрэтна абмяркуюць пытанні ўстаноўкі велогаража на тэрыторыі інтэрната.
У чым фішка гаража ад «салянкі»?
Любое збудаванне, нават такое простае як велагараж — гэта аб’ект, які павінен быць спраектаваны, узгоднены, пабудаваны, абслужаны. Плюс хтосьці павінен адказваць за рэжым доступу і ровары. У абсалютнай большасці мінскіх двароў гаражоў не прадугледжана. Там дзе яны ёсць, усе месцы цалкам запоўненыя (Зялёны Бор, кошт аднаго месца — 70 руб у год).
Рэгістраваць арганізацыю для праектавання, будаўніцтва і суправаджэння гаража — не самы рацыянальны шлях. У «салянкі» ёсць гатовы праект і вопыт пабудовы. Яўген запэўніў што гатовы прадаставіць праект бясплатна. А ў ідэале — пабудаваць гараж і ўзяць яго на абслугоўванне.
Новы аб’ект на вуліцы Капіевіча захавальнікам байкаў абыйдзецца ў 2 рублі ў месяц. Гэта нашмат менш любых іншых варыянтаў гатовых вела-гаражоў у Мінску. Зараз доступ у гараж будзе забяспечаны праз сяброўства ў «салянцы».
Па словах Яўгена праектам ужо зацікавіліся іншыя ВНУ краіны. Ужо ёсць планы на ўзгадненне 10 веласіпедных гаражоў на тэрыторыі БНТУ, БДЭУ, БДУ і ў дварах Мінска.
Паводле Зялёнага партала