Забыты ўладамі Алег Лойка
1 траўня — дзень нараджэння славутага слонімца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнаq Акадэміі навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алега Лойкі (1931–2008).
1 траўня — дзень нараджэння славутага слонімца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнаq Акадэміі навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алега Лойкі (1931–2008).
Сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма ў гэты дзень наведалі магілу Алега Антонавіча на гарадскіх могілках у Слоніма і ўсклалі кветкі на яго магілу.
На вялікі жаль, прайшло амаль чатыры гады пасля смерці вялікага беларуса, а памяць пра Алега Лойку ўладамі Слоніма так і не ўшанавана. А падчас пахавання чыноўнікі са Слонімскага райвыканкама ўсіх
запэўнівалі, што ў горадзе, дзе нарадзіўся вялікі літаратар, дзе вучыўся, дзе жыў ён у апошнія гады свайго жыцця, будзе ўшанавана пра яго памяць.
“У бліжэйшы час імем Лойкі будзе названа адна з вуліц горада, на школе, дзе ён вучыўся будзе ўстаноўлена мемарыяльная шыльда, а лепшыя вучні школы будуць узнагароджвацца стыпендыяй імя Алега Лойкі і г.д., — казалі ідэолагі са Слонімскага райвыканкама. Але да сённяшніх дзён так і нічога не зроблена па ўшанаванню яго памяці.
Абышлі бокам чыноўнікі і 80-годдзе Алега Лойкі, якое летась адзначалася. Не дапамаглі па ўшанаванню памяці былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта і выкладчыкі БДУ, якія таксама шмат абяцалі, але нічога не зрабілі. Сумна ад усяго гэтага і горка.