За мінулыя суткі памежнікі Латвіі развярнулі 28 чалавек
Латвійскія памежнікі за мінулыя суткі прадухілілі незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы 28 чалавек. Затрыманых няма.
З 10 жніўня мінулага года папярэджана 4382 такія выпадкі. З моманту ўвядзення НС 101 чалавеку дазволена застацца ў
краіне па гуманітарных меркаваннях, паведамляе Дзяржпагранахова Латвіі.