З мая 2016 года набудзе моц тэхрэгламент МС, які абавязвае вытворцаў размяшчаць на ўпакоўках цыгарэт страшныя малюнкі
Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.
Паводле яе слоў, папярэджанні пра шкоду курэння будуць займаць на ўпакоўцы не менш як 50% з абодвух бакоў і акрамя ілюстрацыі будуць уключаць папераджальны надпіс.
Бібліятэка ілюстрацый, якія вытворцы тытуню змогуць выкарыстоўваць на ўпакоўках, была распрацаваная ў Казахстане і ўзгодненая з міністэрствамі аховы здароўя ўсіх краін саюза. "Апошнім
часам ішла праца па перакладзе надпісаў на нацыянальныя мовы, таму што з аднаго боку надпіс будзе на рускай мове, з другога — на мове краіны-вытворцы", — адзначыла
Бартман.
Акрамя таго, на ўпакоўках будзе забаронена ўказваць інфармацыю пра колькасць шкодных рэчываў у прадукцыі. "На ўпакоўках будзе напісана, што гэты выраб утрымлівае канцэрагены, анкагены і
нікацін, але без колькасці гэтых рэчываў. Гэтая мера прынятая для таго, каб спажывец не думаў, што нейкія тытунёвыя вырабы з'яўляюцца менш шкоднымі для арганізма, чым іншыя",
— растлумачыла Бартман.
Тэхрэгламент таксама абавязвае тытунёвыя кампаніі даваць у органы аховы здароўя справаздачу пра склад тытунёвых вырабаў, дадала спецыяліст.
Паводле яе слоў, гэтыя патрабаванні будуць датычыцца не толькі цыгарэт, вырабленых у ЕАЭС, але і прывезеных з трэціх краін. Пры гэтым спецыяліст падкрэсліла, што тытунёвым кампаніям будзе
дадзены пераходны перыяд, які дазваляе некаторы час выпускаць старыя ўпакоўкі пасля таго, як набудзе моц тэхрэгламент.
Паводле БелаПАН