З уладамі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей Генштаб правядзе вучэнні

Створаць штабы і па стралковым батальёне.

download_269.jpg

У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях правядуць вучэнні па стварэнню штабоў раёнаў, тэрытарыяльных войскаў. Апошнія яшчэ патрэніруюцца ў ахове і абароне важных аб'ектаў. Пра гэта паведамляе беларускае Міністэрства абароны.
У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з 10 мая праводзіцца праверка выканаўчых камітэтаў у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў. Як паведамілі ў Мінабароны, яе мэта — ацаніць здольнасць і гатоўнасць мясцовых органаў улады сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі, а таксама падрыхтаваць іх да вырашэння задач па прызначэнні.
 У ходзе праверкі будуць сфарміраваны штабы раёнаў, а таксама па адным стралковым батальёне тэрытарыяльных войскаў у Лідскім і Кобрынскім раёнах. Пасля фармавання тэрытарыяльных войскаў і правядзення баявога зладжвання асабісты склад прыступіць да рашэння задач па ахове і абароне важных аб'ектаў, — заявіў намеснік начальніка Генштаба генерал-маёр Андрэй Маціевіч.
Паводле яго слоў, асноўны націск будзе зроблены на сумесным вырашэнні задач з воінскімі часцямі і падраздзяленнямі Узброеных сіл Беларусі.
Нагадаем, у Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі сіл рэагавання.
Раней Лукашэнка выказваў занепакоенасць павелічэннем кантынгенту краін НАТА ў Польшчы, Літве і Латвіі, а таксама вучэннямі, якія там праводзяцца. На яго думку, у сувязі з гэтым "вуха трэба трымаць востра". Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь — не агрэсар і ні на каго не збіраецца наступаць.