Wargaming будзе выплочваць стыпендыі лепшым студэнтам БДУ

Распрацоўнік кампутарных гульняў беларуская кампанія Wargaming супольна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам разглядаюць магчымасць рэалізацыі пілотнага праекту «Стыпендыі Wargaming», піша belsar.eu.

wargaming.jpg


Ініцыятыва па выплаце стыпендыяў накіравана на стымуляванне і матывацыю моладзі да навуковай дзейнасці, адзначае прэсавая служба БДУ. Уладальнік кампаніі Уладзімір Кіслы падкрэсліў, што фінансавая падтрыманне дазволіць стварыць сярод навучэнцаў БДУ кластар іх ідэяў і праектаў рознай навуковай тэматыкі, не звязанай са спецыфікай кампаніі.
Галоўным пытаннем абмеркавання стаў механізм рэалізацыі праекту. Было вызначана, што на пачатковым этапе прэтэндаваць на атрыманне стыпендыяў змогуць студэнты 2-3 курсаў чатырох факультэтаў БДУ: фізічнага, хімічнага, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, а таксама радыёфізікі і кампутарных тэхналогіяў. Кандыдаты мусяць мець высокую паспяховасць, матывацыйнае эсэ, а таксама весці навукова-даследчую дзейнасць.
Усяго будзе выдзелена 16 стыпендыяў — па чатыры на кожным з вызначаных факультэтаў.
Выніковы варыянт палажэння аб «стыпендыя Wargaming» будзе распрацавана да канца лютага.
Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекту на першых факультэтах БДУ плануецца пашырэнне колькасці ўдзельнікаў як за кошт іншых факультэтаў БДУ, так і беларускіх ВНУ.