Вярхоўны суд пакінуў без змены прысуд забойцу пенсіянераў з Нароўлі. Ён будзе расстраляны

Вярхоўны суд пакінуў без змены прысуд 32-гадоваму Аляксею Міхаленю, які забіў пенсіянераў у Нароўлі. Раней Гомельскі абласны суд прызначыў абвінавачанаму выключную меру пакарання — смяротнае пакаранне.

pistolet_2.jpg


Аляксей Міхаленя быў прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця (забойстве) двух асоб, здзейсненым з асобай жорсткасцю. Раней ён ужо быў судзімы за забойства. У сакавіку Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да вышэйшай меры пакарання — да расстрэлу. 30 чэрвеня 2017 Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў.
Забойства Міхаленя здзейсніў у сакавіку мінулага года праз некалькі дзён пасля выхаду на волю. У дзяжурную часць Нараўлянскага РАУС ад мясцовага жыхара паступіла паведамленне аб тым, што ў адным з прыватных дамоў знойдзена цела жанчыны без прыкмет жыцця. Якая прыбыла на месца здарэння следча-аператыўная група знайшла яшчэ адзін труп — яе брата. Неўзабаве быў затрыманы Аляксей Міхаленя.
Нагадаем, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. Спачатку 1990 года да вышэйшай меры ў Беларусі было прыгаворана больш за 400 чалавек, за ўвесь гэты час смяротнае пакаранне было заменена турэмным тэрмінам толькі аднаму асуджанаму.
Паводле tut.by