Віртуальную дзяржаву «Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкай»

Суд Лідскага раёну 19 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонак «Veisnoria\Вейшнория» ў Youtube, Telegram, Укантакце, Аднакласніках, Instagram, Facebook і TikTok «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

photo_2022_08_30_10_38_04.jpg

«Вейшнорыя» — выдуманая віртуальная дзяржава, якая з'явілася пасля сумесных ваенных вучэнняў РФ і Беларусі «Захад — 2017». Тады арганізатары вучэнняў прыдумалі тры «дзяржавы-агрэсары», якія паводле сцэнару манеўраў напалі на Беларусь. Генштаб краіны апублікаваў карту ўмоўнага становішча вучэнняў, дзе «Вейшнорыю» змясцілі на паўночным захадзе Беларусі.

Неўзабаве ў «Вейшнорыі» з'явіліся ўласныя «Міністэрства замежных спраў», «дзяржаўная сімволіка» і «валюта» — талер. Паводле сайта віртуальнай дзяржавы, грамадзянства «Вейшнорыі» атрымалі больш за 19 тысяч чалавек.

Таксама экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаныя старонка ў Аднакласніках «Вадим Шилько», TikTok-профіль «Walter Grett», тelegram-чат «Беларускiя Адвакаты», інтэрнэт-рэсурс «Анархия сегодня» — a2day.оrg, тelegram-чат «Мы — шахтёры».

Экстрэмісцкім фармаваннем улады прызналі супольнасць «Стены Рухнут» — а менавіта дзве суполкі ва «Укантакце».