Віртуальнасць беларускага тэлевізара чым далей, тым больш разыходзіцца з рэальнасцю

Для імітацыі рэальнасці беларускаму тэлевізару наогул нічога не трэба. І менш за ўсё яму для гэтага патрэбна сама рэальнасць. Таму што рэальнасць усё толькі псуе, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

bt_logo_1.jpg

А ў нас новы чэчка! Польскі суддзя Томаш Шміт абраў сабе свабоднае ад законаў беларускае правасуддзе. І цяпер беларускаму тэлевізары зноў ёсць з кім пагуляць. Таму што стары чэчка неяк вельмі хутка, як вядома, сапсаваўся — і гуляць не было з кім.

Тым больш, што новы чэчка значна лепшы за старога. Стары быў просты салдат, з невыразнай медыкаментознай арыентацыяй. А новы — салідны чалавек. Сапраўдны суддзя.

Гэта значыць, за тры з лішнім гады, наўзамен на 350 тысяч беларусаў, якія з'ехалі, беларускія ўлады завялі сабе двух польскіх чэчкаў — і гучна радуюцца. Хоць два чэчкі не вырашаць, вядома, ні кадравых, ні, барані Божа, дэмаграфічных праблем. Тым больш што яны вельмі хутка псуюцца. Але тэлевізару, каб было з кім пагуляць, і аднаго чэчкі хопіць.

Нават калі гэты  чэчка  сапсуецца так жа хутка, як першы, з ім усё роўна можна будзе яшчэ гуляць. Ёсць жа ў нас праезд імя Эміля Чэчкі. Дык чаму б не абзавесціся з такой нагоды, напрыклад, прыпяцкім лайнерам імя суддзі Шміта. А там у суддзі Шміта яшчэ можа, і дзеці з'явяцца. У духоўным, вядома, сэнсе гэтага слова.

Глядзіце таксама

А больш ім нічога і не трэба. Галоўнае ж — не вынік, а працэс імітацыі рэальнасці. А для працэсу імітацыі рэальнасці нават новы чэчка ўжо не абавязковы. Чэчка зрабіў сваю справу, чэчка можа сыходзіць. Добра, вядома, каб яго хапіла яшчэ на некаторы час, але ў скрайнім выпадку можна абысціся і так.

Ды я табе скажу, што для імітацыі рэальнасці беларускаму тэлевізару наогул нічога не трэба. І менш за ўсё яму для гэтага патрэбна сама рэальнасць. Таму што рэальнасць усё толькі псуе.

Вось калі прымаць гэтую рэальнасць сур'ёзна, то як бы беларускі міністр замежных спраў мог сказаць, што з тэрыторыі Беларусі ніколі не рыхтаваўся напад? А так сказаў — і сказаў. Нават голас не завагаўся. Таму што ў віртуальнай рэальнасці беларускага тэлевізара ніякі напад з тэрыторыі Беларусі, вядома, не рыхтаваўся. А рыхтавалася ўсё зусім наадварот. На Беларусь. І ў беларускага тэлевізара нават ёсць на гэты конт адпаведныя карты.


Глядзіце таксама

І я табе зараз адну разумную рэч скажу, толькі ты не здзіўляйся. Яны ж не дзеля нас з табой стараюцца з чэчкамі, сакрэтнымі картамі і бурнымі апладысментамі. Нас з табой ужо не ўратаваць. Як і ўвесь няўдзячны беларускі народ. Яны імкнуцца выключна для ўласнага ўнутранага карыстання. Таму што віртуальная рэальнасць, якую яны пабудавалі ў сабе ў тэлевізары. выклікае прыемнае адчуванне стабільнасці.

Бо неяк на самай справе стабільнасць вакол нейкая нестабільная. Такой стабільнасці надоўга не хопіць. А паглядзіш на яе ў тэлевізары — і ўзнікае прыемнае пачуццё ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Праўда, яно як узнікае, так адразу і сыходзіць. Але гэта значыць што? Трэба толькі павялічыць дозу. Таму віртуальнасць беларускага тэлевізара чым далей, тым больш разыходзіцца з рэальнасцю. І пачаўся гэты імклівы дрэйф прыкладна тады, калі сокалы скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.