Веласiпедам у транспарце дадуць «зялёнае святло»

Міністэрства транспарту выключыла ровары са спісу прадметаў, у дачыненні да якіх плануецца ўвесці забарону на перавозку ў грамадскім транспарце.

rovar_2.jpg

Нагадаем, што 29 кастрычніка скончылася грамадскае абмеркаванне праекта Савета Міністраў Беларусі новых правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, у якіх ровар прыраўнялі да багажу, які змяшчае выбухованебяспечныя, атрутныя і наркатычныя сродкі, агнястрэльную зброю, а таксама смуродны груз.
Выключэнне заканадаўцы прапаноўвалі зрабіць толькі для дзіцячых ровараў. Астатнія, на думку заканадаўцаў, «могуць нанесці шкоду пасажырам, кіроўцу, кандуктару або выклікаць пашкоджанне або забруджванне».
Эксперты з Мінскага веласіпеднага таварыства ўважліва вывучылі праект Правілаў перавозкі багажу, які з'явіўся на сайце Міністэрства транспарту. І накіравалі зварот у дзяржаўнае ведамства з заўвагамі і прапановамі. А таксама стварылі петыцыю, якую можа падпісаць кожны жадаючы.
Паводле Зялёнага партала