У Салігорску лунаў нацыянальны сцяг
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» нагадалі беларусам пра нацыянальныя сімвалы.
У цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Леніна і Заслонава маладыя людзі вывесілі на даху дома бел-чырвона-белы сцяг. Праз некалькі гадзін яго знялі супрацоўнікі міліцыі.
Акцыя была прысвечана рэферэндуму 14 мая 1995 года, калі ўлады змянілі нацыянальную сімволіку на сімволіку, прапанаваную лукашэнкаўскім рэжымам.