У Мінску затрыманыя некалькі фанатаў мінскага «Дынама»
Як стала вядома spring96.org, позна ўвечары 7 мая да аднаго з фанатаў мінскага ФК «Дынама» з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта паспеў паведаміць сам затрыманы — Юрый Белаусаў. Супрацоўнікі міліцыі пры вобшуку забралі персанальны камп’ютар і планшэт Юрыя, а самаго яго адвезлі ў Фрунзенскі РУУС.
Верагодна, сёння адбудзецца судовае разбіральніцтва. З чым звязана затрыманне — невядома.
Таксама Ю. Белаусаў распавёў, што да гэтага былі затрыманыя і пакараныя адміністрацыйным арыштам тры фанаты ФК «Дынама-Мінск». Усе арышты фанаты лічаць прэвентыўнымі перад
святам Перамогі, які цяпер будуць сустракаць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
spring96.org