У мінскай прадпрымальніцы канфіскавалі тавар на мільён долараў

Праверку адной з кропак у мінскім ГЦ «Еўропа» правялі міліцыянты, падаткавікі і супрацоўнікі ГУБЭЗ. За шэраг парушэнняў у сферы гандлю было канфіскавана тавару на 11 мільярдаў рублёў.  Канфіскаваны тавар накіраваны ў даход дзяржавы.



1402899399_1.jpg

Індывідуальны прадпрымальнік, жыхарка Гомеля, увозіць на тэрыторыю Беларусі дарагі тавар, а менавіта жаночую вопратку і абутак вядомых замежных брэндаў з Італіі і Францыі, абмінаючы афармленне мытных і іншых плацяжоў.

Пад выглядам рэчаў, набытых на тэрыторыі Адзінай мытнай прасторы, (у дадзеным выпадку ў Расійскай Федэрацыі), жанчына рэалізоўвала імпартную прадукцыю ў краме мінскага ГЦ «Еўропа», што з'яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства РБ, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, устаноўлены факт рэалізацыі тавару без яго ўліку касавым абсталяваннем.

На гандлёвай кропцы канфіскавана тавару на агульную суму больш за 7 млрд рублёў, а таксама на кватэры, абсталяванай пад складское памяшканне, на суму каля 4 млрд рублёў.

Гаспадарчым судом горада Мінска вынесена рашэнне аб накладанні адміністрацыйнага спагнання па ч. 4 арт. 12.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву») у выглядзе штрафу ў памеры 3 млн рублёў. Канфіскаваны тавар на суму 11 млрд рублёў накіраваны ў даход дзяржавы.