У Гродне з’явіцца ўнікальны для Беларусі аўтамабіль для прачысткі труб

Новы аўтамабіль для прачысткі і дыягностыкі каналізацыйных труб 10 жніўня прыедзе ў Гродна з Нямеччыны. Яго пакупка стала магчыма дзякуючы праграме міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза. Такі самы аўтамабіль атрымае і водаканал у літоўскім Алітусе.



get_img_1_13.jpg

Дзякуючы тэхніцы для дыягностыкі труб, можна будзе вызначаць якасць стыкаў труб, ступень іх забруджанасці, дакладна вызначаць пашкоджаныя месцы, каб пазбегнуць непатрэбных вялікіх раскопаў. З дапамогай яе можна таксама спраўджваць стан новых труб, перад прыняццем іх на баланс.

Каналапрамывачная машына дазволіць праводзіць капітальную прачыстку труб без раскопвання дарог.

Агульны кошт каналапрамывачнай машыны і сістэмы для праверкі труб складае каля 450 тысяч еўра. Гэта будзе першы такога тыпу аўтамабіль у Беларусі.

Гродна і Алітус — партнёрскія гарады. Водаканалы абодвух гарадоў супрацоўнічаюць ужо тры гады.