У жудаснай аварыі ў Празе загінула беларуская мастачка

У Празе адбылася жудасная аварыя. Як паведаміла паліцыя Прагі, прыблізна а палове на першую ўначы непадалёк ад Нацыянальнага тэатру ў цэнтры гораду было выяўлена цела жанчыны. Рух быў спынены на некалькі гадзін.

fb4e39ae_c0d3_4dee_863b_5f03b4a9a7dc_w1023_r1_s.jpg

«Адна з версіяў следства, што асоба ехала на счэпным прыстасаванні паміж вагонамі, альбо хацела пралезці праз яго паміж вагонамі трамвая на трамвайным прыпынку. А кіроўца, не падазраючы, што ў яго знаходзіцца чалавек паміж вагонамі, набраў хуткасць» — распавёў чэскаму выданню idnes.cz прэс-сакратар паліцыі Томаш Гулян.
Як даведалася Радыё Свабода, ахвяра аварыі — гэта 31-гадовая беларуска Юлія Качук, беларуская мастачка, дачка краязнаўца з Зэльвы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку». Гэтую інфармацыю пацвердзіў сябра сям’і Алесь Чахольскі.
«Правялі ідэнтыфікацыю. Так, гэта Юля. Мы скантактаваліся з МЗС, зараз яны павінны патлумачыць усю працэдуру. Гэта вялізнае гора. Яна была адзінай дачкой у бацькоў. Разумніца была. Некалькі вышэйшых адукуцый. Мы ўсе ў роспачы».
У Празе Юля Качук скончыла эканамічны факультэт. Працавала і займалася мастацтвам. У 2013 годзе яна ўзяла ўдзел у выставе сучаснага незалежнага мастацтва ў чэскай сталіцы.
Паводле svaboda.org