У Жлобіне з'явіўся свой АМАП

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Жлобіне пачало дзейнічаць падраздзяленне атрада міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). На Гомельшчыне гэта першы такі атрад пасля абласнога цэнтра, удакладняе «Радыё Свабода».

bez_imeni_16_11.jpg

На цырымонію прыехаў начальнік УУС Гомельскай вобласці Аляксандр Васільеў, які ад імя міністра ўнутраных спраў падарыў міліцыянтам службовы аўтамабіль.

bez_imeni_15_11.jpg


Як нагадвае гомельскі сайт «Моцныя навіны», у жніўні мінулага года Жлобін стаў адным з самых пратэставых райцэнтраў краіны.
Акрамя таго, што тысячы гараджан патрабавалі новых выбараў і асуджалі гвалт сілавікоў, страйкавалі на Беларускім металургічным заводзе.
Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паабяцала выслухаць людзей і не караць за страйк, аднак у лістападзе да актыўных удзельнікаў прыйшлі з ператрусамі. Ігара Поварава, Аляксандра Баброва, Яўгенія Говара, Паўла Магідава асудзілі ад 2,5 да на 3 гадоў па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Павел Магідаў паспеў з'ехаць з Беларусі.
Таксама па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах былі асуджаныя дзясяткі іншых гараджан.
Як пішуць «Моцныя навіны», некаторыя жыхары Жлобіна кажуць, што ад міліцыянтаў чулі: да такога пратэсту ўлады былі зусім не гатовыя.