У Салігорску мужчыну затрымалі за кветкі, якія той дарыў жанчынам
Пра затрыманне стала вядома з тэлеграм-канала стачкама «Беларуськалія».
![Аляксандр Новік Аляксандр Новік](/img/v1/images/photo_2021_03_07_15_52_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Новік
У Салігорску 7 сакавіка затрымалі мужчыну за тое, што ён дарыў кветкі жанчынам-пенсіянеркам. Аляксандра Новіка затрымалі ў парку 4 стыхіяў, – паведамляе канал стачкама «Беларуськалія».