У Мінску з 16 красавіка пачнуць адключаць ацяпленне. Але пакуль не ва ўсіх

З 16 красавіка ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і на вытворчасцях.

depositphotos_325298436_stock_photo_cute_red_cat_basking_on.jpg

Рашэнне пра завяршэнне ацяпляльнага сезона для грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых і іншых аб'ектаў Мінгарвыканкам прыняў 15 красавіка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Што да ацяплення ў жылым фондзе, дзіцячых садках і школах, медыцынскіх і сацыяльныя аб'ектах, абяцаецца, што тэрміны спынення цеплазабеспячэння будуць залежаць ад надвор'я.

Рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона прымаюць мясцовыя органы ўлады. Пры гэтым імі мусяць брацца пад увагу фактычныя ўмовы надвор'я і прагнозы надвор'я: тэмпература за акном не менш за тры дні запар павінна быць не ніжэйшая за 8 градусаў.