У Мінску можа з’явіцца «праязны на гадзіну»
Ужо ў наступным годзе ў Мінску могуць з’явіцца «праязныя на гадзіну». Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар дзяржаўнай ўстановы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.
Па яго думку, калі пасажыр едзе па некалькі прыпынкаў з перасадкамі, то кошт праезду павінен адрознівацца. Але гэтае рашэнне патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі: трэба адкарэктаваць праграмы, якія забяспечваюць кіраванне сістэмай аплаты.
Шкуратаў таксама паведаміў, што налета сталічны аўтапарк папоўніцца 300 аўтобусамі МАЗ 107-2, 203-й і 215-й мадэляў. У да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў 2019 годзе, сталіцы трэба закупіць яшчэ 150 аўтобусаў, 200 тралейбусаў або электробусаў.
Паводле «Еўрарадыё»