У Мінску хутка пачнуць адключаць ацяпленне
Мінгарвыканкам прыняў пастанову пра адключэнне ацяплення ва ўсіх спажыўцоў з 12 траўня.
Пра гэта паведаміў падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны».
Пастанова прынятая з улікам спрыяльнага прагнозу надвор'я, удакладніў Дараховіч.