У Мінску арыштаваная ізраільская адвакатка

Пра гэта паведамляе ізраільскае выданне «Детали».

photo_2020_08_05_11_06_19.jpg


Ізраільскае выданне «Детали» паведамляе, што ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» арыштаваная адвакатка з Ізраіля, якая прыбыла ў Беларусь для аказання юрыдычнай дапамогі ізраільскаму бізнесмену. У яе рэчах знайшлі 6 грамаў канопляў.
Ізраільцянка не адмаўляла, што знойдзеныя каноплі належаць ёй. Паводле слоў жанчыны, яны неабходныя ёй у медыцынскіх мэтах. Цяпер ёй пагражае ад трох да пяці гадоў турмы. МЗС Ізраіля ўжо заявіў, што ўшчыльную займаецца яе справай.