У Мінску адбылося буйное адключэнне электраэнергіі
Паведамленні пра гэта з'явіліся ў Тэлеграме.
![ЦЭЦ-4 ЦЭЦ-4](/img/v1/images/tec4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
ЦЭЦ-4
Раніцай у Фрунзенскім раёне Мінска адключалася электразабеспячэнне — на ЦЭЦ-4 здарылася аварыя.
Праз 10 хвілін усе спажыўцы былі падключаныя зноў, прычына паломкі высвятляецца, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
![Тэлеграм-канал «Мінсктранса» Тэлеграм-канал «Мінсктранса»](/img/v1/images/minsktrans_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэлеграм-канал «Мінсктранса»
Тым часам «Мінсктранс» паведаміў пра масавыя збоі ў працы транспарта.