У мінскім аэрапорце затрымалі экспертку ў галіне дзяржаўнага кіравання Таццяну Кузіну
Жанчына ўжо праходзіла пашпартны кантроль на рэйс да Тбілісі, піша «Свабода».
У мінскім аэрапорце затрымалі незалежную экспертку ў галіне дзяржаўнага кіраваньня Тацяну Кузіну. Яна як раз праходзіла пашпартны кантроль на самалёт у Тбілісі. Цяпер жанчына знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта паведамілі яе калегі.
Прычыны затрымання пакуль невядомыя.