У Магілёве ноччу згарэў дом — помнік архітэктуры XIX стагоддзя

У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагоддзі, які мае статус помніка архітэктуры.

0f511257_630a_4e68_ba19_e3f342097213_w1023_r1_s.jpg

Паводле МНС, выклік паступіў у 22:10. Пажар знішчыў дах і перакрыцці. Пацярпелых няма.
Згарэлы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў XIX стагоддзі як жылы дом, але ў савецкія часы выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У тым ліку нейкі час пасля вайны ў ім месціўся выцвярэзнік.
Апошнія больш як 10 гадоў дом стаяў зачынены і паступова разбураўся. Каб высокае начальства, якое наведвала Магілёў, не зьвяртала на будынак увагу, яго завесілі банэрам.


Адна з версій пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём тых, хто знаходзіў у доме часовы прытулак. У ацалелай ад пажару часты дома знойдзеныя рэчы бяздомных, — кажуць сведкі інцыдэнту.
Паводле svaboda.org