У краму з нацыянальнай сімволікай прыйшла праверка
Крама, што прадае тавары з беларускай нацыянальнай сімволікай «БЧБ.бел», абвясціла пра часовае закрыццё пункту самавывазу.

Пра гэта крама паведаміла ў сваім інстаграме:
«Сябры, на жаль, наша кропка самавывазу не будзе працаваць на працягу 10 дзён у сувязі з праверкай. Заставайцеся з намі, хутка ўбачымся», — аптымістычна абяцаюць у краме.