У каталіцкага гурта Laudans міліцыя забрала абсталяванне
Умузычнага гурта Laudans, які выкаонвае хрысціянскія спевы, міліцыя канфіскавала абсталяванне.
«Нядаўна ў Берасці на адной з акцый пратэсту была пагроза, што забяруць хлопца, які прынёс свае калонкі, каб людзі мелі магчымасць выказацца. Гэты хлопец павінен быў сысці раней. Мы дамовіліся, што забяром ягонае абсталяванне да сябе на студыю.
На наступны дзень адразу пад'ехалі ціхары, параспытвалі ў гаспадара дома пра гэта і праз 20 хвілін прыехала міліцыя і пачалі абшукваць дом і потым студыю (гэта асобная пабудова)
Яны вырашылі забраць усе калонкі і мікрафоны, якія знайшлі. Сярод іх былі студыйныя маніторы і студыйны кандэнсатарны мікрафон (ніякім бокам яны не маглі быць на мерапрыемстве, гэта бачна нават па іх выглядзе).
Пакінулі нумар тэлефона дыжурнага у РАУС і дазволілі сфатаграфаваць пратакол.
Гэтай справай некаторы час ужо займаецца адвакат, але адказу пакуль што ніякага няма.
Мы ўсё ж спадзяёмся, што абсталяванне атрымаецца вярнуць, але сітуацыя ў краіне ёсць якая ёсць», — напісалі музыкі на старонцы гурта ў фэйсбуку.
Laudans звяртаюцца да сваіх слухачоў па дапамогу ў запісе новых песень. Падтрымаць музыкаў можна, ахвяраваўшы любую суму на картку:
4704 6930 5704 272605/23Ці нумар дамовы: GRN7825PL: 37 1240 1789 1111 0010 7016 6421