У ІЧУ Жодзіна не будуць прымаць перадачы да 17 красавіка
Прычына адмовы стала традыцыйнай — каронавірус.

У Жодзіна для затрыманых не будуць прымаць перадачы яшчэ мінімум два тыдні, паведамляюць праваабаронцы.
Стала вядома, што для затрыманых па адміністрацыйных справах у ІЧУ Жодзіна не будуць прымаць перадачы з 9 па 17 скавіка.
На мінулым тыдні таксама не прымалі ні ў жодзінскім ізалятары, ні на Акрэсціна. Прычына — каранавірус. Перадаваць можна толькі лекі.