У Гродне затрымалі журналіста Міхала Карневіча
Затрыманне журналіста адбылося ўчора, 21 студзеня.
![Затрыманы журналіст Міхаіл Карневіч Затрыманы журналіст Міхаіл Карневіч](/img/v1/images/karnievich.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманы журналіст Міхаіл Карневіч
Учора ў Гродне быў затрыманы журналіст Міхал Карневіч.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Прычыны затрымання не пазначаныя.
На дадзены момант у няволі ў Беларусі працягваюць знаходзіцца 34 прадстаўнікі медыя.