У Гродне затрымалі актывіста Максіма Губарэвіча
Дома ў яго правялі агляд.
![Максім Губарэвіч Максім Губарэвіч](/img/v1/images/photo_2021_04_11_16_32_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Максім Губарэвіч
Сёння ў Гродне на матчы па гандболе затрымалі грамадскага актывіста Максіма Губарэвіча. Мужчыну даставілі ў РАУС. Праз пэўны час Губарэвіч быў вызвалены, аднак дома ў яго правялі агляд. На дадзены момант з актывістам звязацца не ўдаецца.
Губарэвіч дапамагаў арганізоўваць у Гродне афіцыйныя святкаванні Дня Волі, фестывалю паўстанцаў Каліноўскага ў 2019 годзе, а таксама быў актыўным валанцёрам у кампаніі дапамогі медыкам у змаганні з Covid-19.
Максім носіць нашыўкі з «Пагоняй» на адзенні, імаверна гэта магло стаць нагодай для затрымання.