У Гродна з-за дажджоў разбурыўся мост (фота)

З-за моцных ранішніх дажджоў 21 жніўня ў Гродна на вуліцы Рабочай быў разбураны мост праз Гараднічанку. Мясцовыя кажуць, што гэтага варта было чакаць даўно, піша hrodna.life.

2_13_2.jpg

Мост знаходзіўся каля дома №17, дзе жыве 80-гадовы Тадэвуш Станеўскі. Гродзенец неаднаразова ўздымаў тэму ачысткі ракі і навядзення парадку на тэрыторыі. Штогод пасля моцных дажджоў участак пенсіянера затапляе, а пасля сённяшніх ападкаў быў разбураны мост праз Гараднічанку.
«Сёння лівень такі моцны быў, што вада ўвесь час прыбывала зверху, вымыла грунт з-пад пад панэляў, яны і абрынуліся са стойкай. Мост быў добры, але прайшло 25 гадоў і пастаянныя ападкі падмывалі яго апоры, вось ён і паваліўся. Цяпер ні праехаць ні прайсці. Мне 80 гадоў і сам я ўжо не маю сіл яго зрабіць, дапамагаць няма каму, будзем спадзявацца на гарадскія службы», — распавёў пенсіянер.

1_15_1.jpg

Год таму пасля шматлікіх зваротаў жыхароў вуліцы Рабочай гарадскія службы паглыбілі і ачысцілі рэчышча Гараднічанкі аж да Нёмана. Пасля гэтага падтапляць гараджан стала менш.
«Было нешта зроблена, але праблемы ўсё яшчэ застаюцца. І разбурэння нашага моста варта было чакаць», — дадаў Тадэвуш Станеўскі.


hrodna.life