У Гомлі мужчына выкінуў сабаку з 12-га паверху

Праваахоўнікі знайшлі злачынцу, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

sabaka_660x440.jpg

Увечары 18 чэрвеня жыхары Гомлю каля аднаго са шматпавярховікаў знайшлі мёртвага сабаку. Было зразумела, што ён зваліўся з вышыні.
Ужо на наступны дзень міліцыянты пачалі шукаць злачынцу. Яны апыталі жыхароў шматпавярховіка і сведкаў здарэння. У выніку гэтага падазрэнне выпала на дворніка адной з паліклінік гораду, якога раней неаднаразова судзілі за хуліганства і крадзяжы.
Калі міліцыянты пашлі да яго высвятляць акалічнасці справы, мужчына быў п’яным і знаходзіўся ў грамадскім месцы. Праваахоўнікі яго затрымалі. Падчас апытання ён прызнаўся, што ў падʼездзе шматпавярховіка ён сустрэў сабаку, якога ён узяў на рукі і падняў на 12 паверх дому. Паводле яго, на балконе сабака выпадкова выпаў з рук і зваліўся на зямлю.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе адбывае пакаранне за знаходжанне пʼяным у грамадскім месцы. Да таго ж у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за жорсткае абыходжанне з жывёлай.
Паводле belsat.eu