У Чавусах судзяць былога намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама, які летась падтрымаў Бабарыку
У Чавусах судзяць 43-гадовага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава, перадае БелаПАН. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года ён быў абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Дударава абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і махлярстве. Нібыта была нанесеная шкода грамадскім і дзяржаўным інтарэсам на 43,6 тысячы рублёў. Сваёй віны ён не прызнае.
Уладзімір Дудараў быў затрыманы ў чэрвені мінулага года. Неўзабаве яго прызналі палітвязнем, разам з Віктарам Бабарыкам.
На момант арышту Дудараў працаваў намеснікам дырэктара
акцыянернага таварыства «Домабудаванне».
Паводле «Еўрарадыё».