У Брэсце загінуў дырэктар школы №26. Магчыма, праз суіцыд
У Брэсце загінуў дырэктар мясцовай школы №26 Пётр Герасімчук. Адной з версій праваахоўнікаў з'яўляецца суіцыд.
Паводле наяўнай інфармацыі, у панядзелак, 6 верасня, мужчына
быў у школе, правёў нараду, пасля чаго адправіўся дадому. Яго цела знайшлі
ўвечары ў кватэры па месцы жыхарства, паведамляе agronews.com.
У школе пацвердзілі інфармацыю пра смерць Герасімчука Пятра
Сцяпанавіча. Следчыя разбіраюцца ў абставінах здарэння. Паводле непацверджанай
інфармацыі, адной з версій сыходу з жыцця з'яўляецца суіцыд.
Следчы камітэт пакуль ніяк не каментуе сітуацыю.