У Беларусі рэкордныя звальненні медыкаў: За студзень — удвая больш, чым за ўвесь мінулы год
На сайце Дзяржаўнай службы занятасці па стане на 10 сакавіка 4.335 вакансій доктара (162 з лютага), 1.736 вакансій санітараў і 2.919 вакансій медыцынскіх сясцёр.
І адток назіраецца ўжо пяць год запар - з 2016-га. Прычым да таго часу былі гады як з чыстым адтокам, так і з чыстым прытокам. Але з тых часоў колькасць медыкаў толькі памяншаецца.
У 2019 у краіне стала на 400 медработнікаў менш, у 2020 - прыкладна на столькі ж. Але 2021-й ужо пабіў усе рэкорды: толькі за студзень медработнікаў стала на 724 чалавекі менш.
Пераломным стаў 2019 год. Выданне звязвае гэта, напрыклад, з тым, што тады ж Польшча і Германія спрасцілі працэдуру пацвярджэння медыцынскіх дыпломаў для краін не з Еўрасаюза. Тады ж у Беларусі змянілася сістэма ўліку працоўнага часу, налічэння заробкаў і прэмій, у выніку чаго многія сталі атрымліваць менш.
the-village.me