У Алены Гнаўк, якую называюць брэсцкай Нінай Багінскай, учора вечарам адбыўся ператрус
Як паведамляе жанчына ў сваім Instagram, ператрус праходзіў у рамках справы аб пагрозах на адрас старэйшага пракурора Брэсцкай гарадской пракуратуры — Булыгіна Міхаіла Яўгенавіча, паведамляе «Вясна».

З тэхнікі канфіскавалі старэнькі ноўтбук, флешку і мабільны
тэлефон.
Алена Гнаўк праходзіць сведкай па справе, узбуджанай з-за выдавання асабістых дадзеных пракурора Міхаіла Булыгіна ў адным з телеграм-каналаў. Пракурор Булыгін прадстаўляў дзяржабвінавачанне на судзе 2-3 верасня над Гнаўк.