Тэлебачанне РФ: Міхал Вітушка — беларускі Бандэра

На расійскім тэлеканале "Чырвоная Лінія" паказалі прапагандысцкі дакументальны фільм «Гэтыя», прысвечаны калабарацыі падчас вайны ды антысавецкаму супраціву пасля яе.

chorny_kot1.jpg


"Беларускі Бандэра – Міхал Вітушка ўзначальваў беларускую антысавецкую арганізацыю „Чорны кот”. Нічога новага. Пачалі ваяваць з бальшавікамі пасля вызвалення Беларусі ў 1945. Тэрор сярод мясцовага насельніцтва, забойствы супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі і партыйных актывістаў. Не задарма канешне, Вітушку спансаравалі з Захаду. „Чорнага ката” канчаткова знішчылі толькі ў 1950 годзе,” – адзначаюць аўтары фільма.

chorny_kot2.jpg


 "Чорны кот” – беларуская антысавецкая арганізацыя, якая меркавана існавала на тэрыторыі БССР з сярэдзіны 1940-х да 50-х гадоў і вяла партызанскую барацьбу.

chorny_kot3.jpg


Кіраваў арганізацыяй Міхал Вітушка, якога органы савецкай дзяржбяспекі "хавалі” тройчы. Прычым і апошні раз, мяркуючы па ўсім, у іх таксама не было поўнай упэўненасці, што гэта менавіта ён. Таму аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ім працягваліся шмат гадоў.
racyja.com