Тэксты філосафа правераць на распальванне варожасці

Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць «на прыкметы распальвання варожасці». Верагодна, гэта азначае, што артыкул абвінавачання хочуць перакваліфікаваць.

matskevich_eb_014.jpg


Тэксты і выказванні філосафа Уладзіміра Мацкевіча адпраўленыя на экспертызу для «выяўлення прыкмет, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці», паведамляе тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».
Нагадаем, філосафа і метадолага, грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў яго дома па падазрэнні ў «арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушылі грамадскі парадак» (артыкул 342 КК).
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.