Тая самая заснаваная беларусамі PandaDoc трапіла ў спіс лепшых працадаўцаў ЗША
Амерыканскі часопіс Inc. апублікаваў спіс лепшых працадаўцаў ЗША. У яго ўвайшло 429 кампаній, якія ў перыяд пандэміі забяспечылі лепшыя магчымасці для сваіх супрацоўнікаў. У спісе апынулася заснаваная беларусамі кампанія PandaDoc, піша Dev.by.
А што гэта за спіс?
Часопіс Inc. прааналізаваў дзейнасць амерыканскіх кампаній з 24 сектараў, у тым ліку з ІТ-сферы і распрацоўкі ПЗ. У спіс трапілі як невялікія кампаніі з колькасцю да 50 супрацоўнікаў, так і буйныя кампаніі са штатам 500 і больш чалавек. Сярод іх апынулася і PandaDoc — амерыканская кампанія з беларускімі каранямі.
Дарэчы,
чаму кампанія PandaDoc «тая самая»?
Калі памятаеце, у пачатку верасня 2020 года на хвалі пратэстаў у мінскім офісе кампаніі прайшлі ператрусы і былі затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў. Гэта здарылася пасля таго, як сузаснавальнік кампаніі Мікіта Мікада прапанаваў дапамогу сілавікам, якія хацелі звольніцца з органаў.
Пазней трох
затрыманых супрацоўнікаў адпусцілі, але менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў
застаецца пад вартай, яго прызналі палітвязнем. У дачыненні да яго ўзбуджаная
крымінальная справа па артыкуле КК аб махлярстве, здзейсненым арганізаванай
групай або ў асабліва буйным памеры.
PandaDoc не
першы раз трапляе ў спісы лепшых у ЗША
У сакавіку 2021 года кампанія трапіла ў рэйтынг лепшых працадаўцаў ЗША з ліку стартапаў па версіі Forbes. У рэйтынгу PandaDoc заняла 167-е месца.
У мінулым
годзе PandaDoc ўвайшла ў топ-500 кампаній, якія развіваюцца, Паўночнай Амерыкі
па версіі Аўдытарска-кансалтынгавай кампаніі Deloitte, заняўшы 354-е месца.
Таксама ў
мінулым годзе платформа PandaDoc апынулася ў спісе 20 самых папулярных
прадуктаў для кіравання кантрактамі па версіі кансалтынгавай і маркетынгавай
кампаніі Capterra.
Раней у
інтэрв'ю YouTube-канале «Рускія норм!» з Лізаветай Асяцінскай
сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада адзначаў, што за 8 гадоў — з моманту
першага раўнда інвестыцый да апошняга — ацэнка кампаніі вырасла ў 60 разоў. На
Crunchbase кампанію ацэньваюць у 100-500 мільёнаў даляраў.
— Цяпер
кампанія расце з тэмпам 65% у год. У кампаніі працуе каля 360 чалавек. У нашым
выпадку рост бізнесу спалучаны з ростам каманды. У нас ёсць каманды ў Беларусі,
Амерыцы, на Філіпінах. Гэта дазваляе забяспечваць кліенцкую падтрымку 24/7.
Таксама
Мікіта Мікада распавёў, што ў кампаніі больш 22 тысяч платных карыстальнікаў.
Адзін кліент прыносіць каля 120 даляраў. Кліенты плацяць кожны месяц на працягу
5-7 гадоў. Выручка кампаніі — больш за 25 мільёнаў даляраў у год.
Паводле citydog.by.