Штраф за прагляд порнасайтаў ад імя МУС: рускія махляры падманулі беларусаў на 95 тысяч даляраў

У Магілёве расіянка разам з братам з Расіі ад імя МУС Беларусі блакавалі аперацыйныя сістэмы кампутараў нібыта за прагляд порнасайтаў.

pay.jpg

Пракуратурай Магілёўскай вобласці ў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 37-гадовай грамадзянкі Расіі, паведаміла БелаПАН пракурор аддзела абласной пракуратуры Вольга Халдобіна.

Абвінавачаная ўступіла ў злачынную змову са сваім братам. Ён, знаходзячыся на тэрыторыі Расіі, ажыццяўляў кіраўніцтва і каардынацыю ўсёй злачыннай дзейнасці, займаўся пакупкай трафіку і размяшчэннем на сайтах спецыяльнай шкоднай праграмы.

У выніку пры націску карыстальнікам кнопкі «пакінуць гэтую старонку» адбывалася цыклічная перазагрузка акна, якая перашкаджала яго закрыццю.

pay2.jpg

У гэтым акне імі была размешчана загадзя ілжывая інфармацыя ад імя Міністэрства ўнутраных спраў, паводле якой за прагляд і захоўванне забароненых законам відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу, а таксама для разблакіроўкі аперацыйных сістэм прапаноўвалася ўнесці грашовыя сродкі ў суме 50 дэнамінаваныя рублёў на абаненцкія нумары аператараў сотавай сувязі МТС і БеСТ, папярэдне набытых абвінавачванай.

Абвінавачаная жыла ў Магілёве і ажыццяўляла пералік грошай з рахункаў аператараў сотавай сувязі БеСТ і МТС з выкарыстаннем аплатнай сістэмы «АЙ Пэй» на рахункі аператараў сотавай сувязі РФ. Паступалі грашовыя сродкі ад даверлівых грамадзян Беларусі, пасля таго як іх аперацыйныя сістэмы блакаваліся пры наведванні порна-сайтаў.

Ад злачынных дзеянняў абвінавачванай пацярпелі 92 чалавекі, а сума нанесенай шкоды склала больш за 191.000 рублёў (з улікам дэнамінацыі), або больш за $95 тыс.

Жанчына абвінавачваецца ў замаху на крадзеж маёмасці шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, здзейснены ў асабліва буйным памеры, а таксама ў заведамым выкарыстанні спецыяльных вірусных праграм, з мэтай несанкцыянаванага блакавання і мадыфікацыі інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах (ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 212 КК, ч.1 ст.354 КК).