Што будзе, калі растае лёд
Уладальнікі iPhone маюць магчымасць убачыць, як будзе выглядаць іх горад пасля раставання леднікоў у выніку глабальнага пацяплення.
Мабільны дадатак «Пасля лёду» (After Ice) выкарыстоўвае магчымасці геалакацыі, дапоўненай рэальнасці і дадзеныя NASA і паказвае карыстальнікам, як менавіта іх горад будзе выглядаць пасля раставання лёду.
Карыстальнікі могуць убачыць, на колькі сантыметраў павялічыцца ўзровень вады ў канкрэтнай кропцы планеты. Паводле апошніх прагнозаў, да 2080 года ўзровень мора падымецца больш чым на два метры. Праграма таксама паказвае, якой жыўнасцю пасля затаплення напоўніцца горад: на экране смартфона плаваюць рыбкі і бурбалкі, паведамляе ont.by.
Каб убачыць, як будзе выглядаць ваш горад, загрузіце «After Ice» у App Store і зрабіце фатаграфіі наваколля.
greenbelarus.info