Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду ад імя прэзідэнта Францыі

Беларуская пісьменніца ўшанаваная званнем афіцэра Ганаровага ордэна мастацтваў і літаратуры Французскай Рэспублікі.



sw30300.jpg

Нагодай для ўзнагароды стаў цыкл кніг пад агульнай назвай "Чырвоны чалавек. Галасы утопіі". Узнагароджанне адбывалася 21 кастрычніка ў загараднай рэзідэнцыі французскага амбасадара Дамінік Газюі. На вечары, прысвечаным гэтай падзеі, прысутнічалі сябры і блізкія Алексіевіч.

Святлана Алексіевіч — аўтарка кніг дакументальнай прозы "У вайны — не жаночае аблічча", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва", "Час сэканд хэнд". Гэтыя творы ўваходзяць у аўтарскую серыю кніг пад назвай "Галасы утопіі".

Еўрарадыё