«Сувязь з тэрарыстычнай ячэйкай». Затрымалі былую кандыдатку ў дэпутаты, якая гадуе траіх прыёмных дзяцей

Пра затрыманне 8 ліпеня паведаміў тэлеграм-канал «Боровляны ИНФО», а пазней гэтую інфармацыю пацьвердзілі крыніцы «Свабоды».

edb50bf7_c12c_4fb2_9ae9_1bd0d0b07950_w650_r0_s.webp

У доме Марыі Вайтовіч у пасёлку Вопытны Бараўлянскага сельсавету ў Мінскім раёне супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і забралі тэхніку.

Марыя Вайтовіч удзельнічала ў мясцовым грамадзкім жыцці (суботнікі, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя ініцыятывы). Яна гадуе траіх непаўналетніх прыёмных дзяцей. Месяц таму яна была на сустрэчы з старшынёй Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай, якая прыяжджала ў Бараўляны. Як піша «Боровляны ИНФО», тады Качанава казала, што трэба было б больш такіх неабыякавых грамадзян, як Марыя Вайтовіч, а цяпер яе падазраюць у «сувязі з тэрарыстычнай ячэйкай».