Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі застанецца за кратамі

Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі таксама не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання, паведамляюць праваабаронцы.

_5444911680057357466_121.jpg

Такім чынам, трое палітзняволеных «вясноўцаў» застаюцца за кратамі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Таксама ў зняволенні жонка Уладзя Ніна Лабковіч.

У межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў») у іх правялі ператрусы і дапыталі.