Справа Надзеі Дударэнкі: карная медыцына ў дзеянні

Шматдзетную і прыёмную маці, якая змагаецца за свае правы, цкуюць і ў Светлагорску, і ў Менску.



thumbnail_1424676207.jpg

Каб прадставіць у суд незалежны псіхіятрычны партрэт сваіх дзяцей, жанчына запісалася на платны прыём да псіхолага Мінскага абласнога клінічнага цэнтра "Псіхіятрыя і наркалогія”. Прыём быў прызначаны на 15 лютага.

Па прыездзе Надзею Дударэнку разам з двума дзецьмі накіравалі да ўрача, але той, даведаўшыся, што экспертыза патрэбная для суду, сказаў, што сам прыняць рашэнне не можа і перанакіраваў яе да замзагадчыка цэнтру Аляксея Аляксандрава. Гутарка з ім зацягнулася на 3,5 гадзіны, ён увесь час выходзіў, пасля чаго заявіў, што абследаванне праводзіць не будзе. Афіцыйную адмову ад правядзення абследавання ён таксама адмовіўся выдаць

"Слухайце, Надзея Іванаўна. У вас адабралі пяць прыёмных дзяцей. Зараз на чашы вагаў вашы дзеці. Калі вы будзеце змагацца за прыёмных, то страціце і сваіх”, — заявіў ён.

На думку Надзеі Дударэнкі, падчас размовы доктар выходзіў, каб патэлефанаваць у Светлагорскі і атрымаць адтуль кансультацыю па справе. "На мяне ніхто не крычаў, проста ветліва адмовілі і параілі не змагацца за дзяцей”, — сказала яна.

Прэсавая служба БХД