Сярод памідораў і яблычнага варэння. У Літве затрымалі беларускія цыгарэты на 1,2 млн. еўра

28 жніўня літоўскія мытнікі перахапілі дзве буйныя партыі беларускіх цыгарэт. Яны былі схаваныя ў фурах, якія перавозілі памідоры і яблычнае варэнне.

240829233_4172200079524820_8273837009306645040_n.jpg

Першая фура перасякала мяжу ў пункце пропуску «Шальчынінкай». Кіроўца, грамадзянін Расіі, заявіў, што вязе памідоры ў Калінінградскую вобласць транзітам праз Літву. Мытнікі прасканавалі аўтамабіль і выявілі, што сярод скрынь з памідорамі былі схаваныя скрынкі з цыгарэтамі. Усяго было знойдзена 211 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «NZ Gold» (422 скрынкі). Іх кошт з падаткамі ацэньваецца ў 738 тысяч еўра. Аўтамабіль і цыгарэты затрымалі, а кіроўцу вызвалілі пасля допыту.

241101025_4172200416191453_5293037937614995520_n.jpg

Другую партыю цыгарэт выявілі ў тым жа пункце пропуску ў фуры, якая везла яблычнае варэнне з Украіны ў Літву. Аўтамабіль прасканавалі і знайшлі ў ім каля 300 скрынь з цыгарэтамі «NZ Gold». Аўтамабіль і груз затрымалі. Кіроўца, грамадзянін Украіны, затрыманы на два дні.

Усяго за суботу мытнікі канфіскавалі кантрабандных цыгарэт на 1,2 млн. еўра, паведамляе мытня Літвы.

Паводле reform.by.