Сяргей Ціханоўскі пра свой прысуд: Калі мне папросяць менш, чым «карупцыянеру», успрыму як абразу
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі чакае прысуду ў гомельскай турме. Ён напісаў, што «хутка ўжо ашарашаць грамадзкасць», распавядае «Свабода».
«Я сказаў, што калі мне папросяць меней, чым «карупцыянеру» (Віктару Бабарыку), то я ўспрыму гэта як абразу», — піша палітзняволены.
Ён паведамляе, што ведае пра сітуацыю, калі «палітычныя»
месяцамі сядзяць у штрафных ізалятарах.
«Адзін чалавек расказваў, як там у ШЫЗА замярзаеш, і потым
уночы ногі сутаргай зводзіць. А людзі думаюць, што палітычных проста ў турме
ізалююць ад грамадзтва, і зусім не ўлічваюць, што іх проста павольна забіваюць,
нервы і здароўе губляюцца беззваротна. Бог ім суддзя. Шкада сляпых ці тых,
хто мае вушы, але не чуе. Хрыста ж за словы таксама судзілі, яго абвінавацілі,
што ён народ падбухторваў. Так што нічога ў свеце не змяняецца», — напісаў
Ціханоўскі.
Ён дадае, што калі нешта непазбежна — то і перажываць тут няма аб чым. «Трымацца трэба тым, у каго ёсць варыянты: паварочваць галаву ці адварочваць — вось каму цяжка. А ў мяне такіх праблем няма, мне чырванець няма за што, хіба толькі за іншых», — піша палітвязень.