Рэкламшчыка Сяргея Філіпава прысудзілі да 15 сутак
Ён быў затрыманы на Дзень Волі.
Рэкламшчык, мастак, адзін з першых мінскіх хіпі Сяргей Філіпаў атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Паводле інфармацыі @byculture, муж і жонка Сяргей і Галіна Філіпавы былі сярод 12 чалавек, затрыманых у парку ў Дзень Волі.
Яе паведамляюць праваабаронцы, 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры Мінска затрымалі 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух бусах, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.
Учора, у выходны дзень, у судзе Цэнтральнага раёна над імі прайшлі суды.