Расійскі палітолаг: Пуцін вымушаны прымірыцца, інакш яму зладзяць не вельмі вясёлае жыццё

Палітолаг Дзмітрый Арэшкін патлумачыў, чаму Крэмль не ўмешваецца ў гісторыю з тым, як у Ніжнім Ноўгарадзе выкралі жонку суддзі і адвезлі ў Чачню: "Кадырызацыя" краіны пачыналася з несумленных вынікаў і фальсіфікацый, а цяпер Кадыраў ужо прама кажа, што мы знойдзем вас усіх за мяжой.

areszkin.jpg

Увечары 20 студзеня стала вядома, што чачэнскія сілавікі гвалтоўна звезлі з Ніжняга Ноўгарада ў Грозны Зарэму Мусаеву — жонку федэральнага суддзі ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева. Чальцы яе сям'і, баючыся за сваё жыццё, пасля выказванняў Кадырава і выкраданняў пятнаццаці сваякоў, ужо пакінулі краіну.

Напярэдадні чачэнскія ўлады заявілі, што Зарэма Мусаева ў Грозным арыштаваная на 15 дзён нібыта за напад на паліцэйскага. Пры гэтым ніякіх запісаў на сайтах чачэнскіх судоў аб адпаведным пасяджэнні знайсці не атрымалася.

Палітолаг Дзмітрый Арэшкін у эфіры «Дождя» патлумачыў гэту сітуацыю:

Я ўжо шмат гадоў кажу пра непазбежнасць "чачэнізацыі" Расі. Зрэшты,  тэрмін "чачэнізацыя" ў дадзеным выпадку дрэнны, таму што мы якраз з вамі пераканаліся ў тым, што не чачэнцы тут вінаватыя. Таму што ёсць такія чачэнцы, як Янгулбаеў, напрыклад. Гэта значыць, той, хто мае ў сабе мужнасць, адукацыю, культурны бэкграўнд для таго, каб адстойваць свае правы і правы сваёй сям'і. І ёсць кадыраўцы.

Вось гэтая "кадырызацыя" пачыналася з несумленных вынікаў фальсіфікацыі, а цяпер ён ужо прама кажа, што мы знойдзем вас усіх за мяжой, і ўсё будзе па законе, — растлумачыў сітуацыю палітолаг.

Арэшкін нагадаў, што Пуцін прыйшоў да ўлады «на хвалі захапленняў ад перамогі над Чачэніяй", і цяпер кіраўнік Расіі знаходзіцца ў вымушанай сітуацыі, таму што не можа асабіста камандаваць усімі тэрыторыямі краіны.

«Пуцін з гэтым вымушаны прымірыцца, таму што інакш тыя ж кадыраўцы зладзяць яму ў Чачні не вельмі вясёлае жыццё», — лічыць палітолаг.