Расійскі лоўкост будзе лётаць з Гомеля і Мінска
Бюджэтны перавозчык з Расіі атрымаў дазвол на штодзённыя рэйсы з Гомеля ў Маскву і з Мінска ў Санкт-Пецярбург.
Агенцтва «Росавіяцыя» дала ліцэнзію расійскай
авіякампаніі «Победа» на рэгулярныя рэйсы ў Беларусь. Кампаніі дазволілі лётаць па маршрутах Санкт-Пецярбург –
Мінск і Масква – Гомель да сямі разоў на тыдзень.
Адкрыць рэйсы ў Беларусі «Победа» хацела яшчэ ў 2015-м. Планавалася, што Мінск стане яе першым міжнародным напрамкам.
Перавозчык неаднаразова падаваў заяўку на допуск, але кожны раз атрымліваў адмову.
Эксперты звязвалі гэта са страхам «Белавіі» перад канкурэнцыяй.
«Победа» ўваходзіць у групу «Аэрафлот».